Абмен вопытам архівістаў Гомельскай і Магілёўскай абласцей
9 чэрвеня 2023 года ў Міжнародны дзень архіваў ва ўстанове «Занальны дзяржаўны архіў у г. Жлобіне» здзейсніўся Дзень адкрытых дзвярэй.
У гэты дзень дзяржаўны архіў наведалі дырэктар і супрацоўнікі ўстановы «Занальны дзяржаўны архіў у г. Крычаве».
У ходзе сустрэчы архівісты абмяняліся вопытам работы па прафесійных пытаннях у сферы архіўнай справы і справаводства, асаблівасцям тэхналагічнага працэсу алічбавання, арганізацыі работы аўтаматызаванай інфармацыйнай сістэмы архіва.
У ходзе агляднай экскурсіі па архівасховішчы госці азнаёміліся з працэсам картанавання дакументаў.