Аб сустрэчы з былымі супрацоўнікамі архіва
9 чэрвеня архіўны свет, у які ўваходзіць звыш за 190 краін нашай планеты, адзначаў Міжнародны дзень архіваў. Гэта дастаткова маладое свята, заснаванае ў 2007 годзе Генеральнай асамблеяй ААН на канферэнцыі Міжнароднай рады архіваў. Упершыню святкаванне Міжнароднага дня архіваў адбылося ў 2008 годзе.
У рамках Міжнароднага дня/Міжнароднага тыдня архіваў 8 чэрвеня 2023 г. ва ўстанове «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Магілеўскай вобласці» прайшла сустрэча з былымі супрацоўнікамі архіва. Госці азнаёміліся з выставай па гісторыі ўстановы «Дзяржаўны архіў грамадскай аб’яднанняў Магілеўскай вобласці», таксама для іх была арганізавана аглядная экскурсія па архіве з наведваннем музейнай экспазіцыі.
У ходзе сустрэчы былыя супрацоўнікі даведаліся аб новых тэхналогіях у архіўнай галіне. У завяршэнні мерапрыемства былі зроблены памятныя фотаздымкі і арганізаван святочны стол з гарбатай, кавай і прысмакамі.
У цэлым мерапрыемства прайшло ў вельмі ўтульнай і добрасардэчнай атмасферы.