Дырэктар Дэпартамента па архівах і справаводству А.Л. Воінаў прыняў удзел у міжнародным мерапрыемстве
Круглы стол у фармаце відэаканферэнцыі быў арганізаваны Міністэрствам юстыцыі Рэспублікі Узбекістан і Агенцтвам «Узархіў» для прадстаўнікоў архіўных устаноў дзяржаў – удзельніц Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва.
З уступнымі словамі да прысутных звярнуліся Міністр юстыцыі Рэспублікі Узбекістан А.Д.Ташкулаў, Міністр юстыцыі Рэспублікі Беларусь С.Н.Хаменка, начальнік упраўлення па супрацоўніцтве з рэгіянальнымі арганізацыямі Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Узбекістан, Нацыянальны каардынатар Рэспублікі Узбекістан па справах ШАС Р.І.Нурымбетаў.
Міністр юстыцыі Рэспублікі Беларусь С.Н.Хаменка звяртаючыся да ўдзельнікаў круглага стала зазначыў, што Рэспубліка Беларусь выконвае ўсе прадугледжаныя працэдуры па далучэнні да ШАС і ўдзел у мерапрыемстве пацвярджае гатоўнасць Беларусі працаваць на пляцоўках міжнароднай арганізацыі.
Міністр юстыцыі падкрэсліў, што на сённяшні дзень сумесна з дзяржавамі – удзельніцамі СНД вядзецца актыўнае супрацоўніцтва па стварэнню сумесных праектаў у сферы выставачнай і выдавецкай архіўнай дзейнасці ў разрэзе агульнай гісторыі.
У рамках круглага стала выступілі:
– Генеральны дырэктар Нацыянальнага архіва пры Міністэрстве культуры Індыі Ш.Ч.Сінгх;
– Старшыня Камітэта па справах архіваў і кіравання дакументацыяй Міністэрства культуры і спорту Рэспублікі Казахстан К.К.Кахарманулы;
– Дырэктар Архіўнай службы пры Міністэрстве лічбавага развіцця Кыргызскай Рэспублікі М.А.Алыбаева;
– Генеральны дырэктар Нацыянальнага архіва пры Кабінеце Міністраў Пакістана А.Навід;
– Кіраўнік Федэральнага архіўнага агенцтва пры Прэзідэнце Расійскай Федэрацыі А.Н. Артызаў;
– Начальнік Галоўнага архіўнага ўпраўлення пры Урадзе Рэспублікі Таджыкістан Д.С.Лангары;
– Дырэктар Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь А.Л.Воінаў.
Удзельнікі круглага стала расказалі аб стане архіўных галін у сваіх краінах, адзначылі неабходнасць прадаўжэння канструктыўнага дыялога ў галіне архіўнай справы, а таксама абмену вопытам, у тым ліку ў сферы развіцця архіўнага заканадаўства.
Перспектыўным напрамкам міжнароднага супрацоўніцтва, на думку выступоўцаў, з’яўляюцца сумесныя праекты ў галіне выдавецкай і выставачнай дзейнасці. Асаблівы акцэнт быў зроблены на важнасці супрацоўніцтва ў справе выяўлення дакументаў па гісторыі і культуры краін-удзельніц, якія захоўваюцца за мяжой. У гэтым напрамку склаліся добрыя кантакты паміж архівістамі Расіі, Беларусі, Узбекістана, Казахстана, Кіргізіі.
Дырэктар Дэпартамента па архівах і справаводству А.Л.Воінаў у сваім дакладзе асвятліў ключавыя напрамкі дзейнасці беларускіх архівістаў, азнаёміў з новымі пілотнымі праектамі ў галіне інфармацыйна-асветніцкай дзейнасці: «Адкрыты кінаархіў», «Гарады Беларусі», акцыяй «Архівы – Школе», «Юны архівіст».
Кіраўнік архіўнай галіны Беларусі выказаў гатоўнасць азнаёміць усіх жадаючых з вопытам беларускіх архіваў у арганізацыі названых праектаў і выступіў з прапановай, каб гэтыя праекты атрымалі развіццё ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва, а ў далейшым выйшлі на шматбаковы міжнародны ўзровень з прыцягненнем патэнцыялу краін-удзельнікаў, тым самым духоўна. узбагачаючы і аб’ядноўваючы народы.
Ад Рэспублікі Узбекістан паступіла прапанова аб штогадовым (у пачатку чэрвеня) правядзенні круглых сталоў з удзелам кіраўнікоў архіўных службаў дзяржаў-членаў Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва. Гэта ініцыятыва была падтрымана ўсімі ўдзельнікамі круглага стала.
Сімвалічна, што першы круглы стол па архіўнай тэматыцы пры ўдзеле кіраўнікоў архіўных службаў дзяржаў-членаў ШАС адбыўся напярэдадні Міжнароднага дня архіваў (9 чэрвеня), а таксама напярэдадні 22-й гадавіны ўтварэння ШАС (15 чэрвеня).
Шанхайская арганізацыя супрацоўніцтва (ШАС) — міжурадавая міжнародная арганізацыя, аб стварэнні якой было абвешчана 15 чэрвеня 2001 года ў Шанхаі (КНР) Рэспублікай Казахстан, Кітайскай Народнай Рэспублікай, Кыргызскай Рэспублікай, Расійскай Федэрацыяй, Рэспублікай Таджыкістан і Рэспублікай Узбекістан.
Да асноўных мэт ШАС адносяцца: умацаванне ўзаемнага даверу і добрасуседства паміж дзяржавамі-членамі; садзейнічанне іх эфектыўнаму супрацоўніцтву ў палітычнай, гандлёва-эканамічнай, навукова-тэхнічнай і культурнай галінах, а таксама ў сферы адукацыі, энергетыкі, транспарту, турызму, аховы навакольнага асяроддзя і іншых; сумеснае забеспячэнне і падтрыманне міру, бяспекі і стабільнасці ў рэгіёне; прасоўванне да стварэння дэмакратычнага, справядлівага і рацыянальнага новага міжнароднага палітычнага і эканамічнага парадку.
Сёння ШАС – найбуйнейшая ў свеце рэгіянальная арганізацыя. Агульная тэрыторыя краін, якія ўваходзяць у яе, перавышае 34 мільёны квадратных кіламетраў. Гэта больш за 60% тэрыторыі Еўразійскага кантынента. Агульная колькасць насельніцтва краін ШАС – 3,2 мільярда чалавек, што складае каля паловы насельніцтва планеты.
Арганізацыя аб’ядноўвае 8 пастаянных членаў, 4 дзяржавы-назіральнікі і 9 партнёраў па дыялогу.
![]() |
Міністр юстыцыі Рэспублікі Беларусь С.М.Хаменка |
![]() |
Манітор відэаканферэнцыі |
![]() |
А.А.Лядоўская, А.Л.Воінаў, С.М.Хаменка, Н.Т.Булойчык |
![]() |
А.А.Лядоўская, А.Л.Воінаў, Н.Т.Булойчык |