Акцыі «Архівы-школы» ва ўстанове «Занальны дзяржаўны архіў у г.Слуцку»

У рамках акцыі «Архівы-школе» і мерапрыемстваў прымеркаваных да Міжнароднага тыдня архіваў з 5 па 9 чэрвеня 2023 г.супрацоўнікі ўстановы «Занальны дзяржаўны архіў у г.Слуцку» правялі мерапрыемствы.

Архіў наведалі навучэнцы летняга аздараўленчага лагера «Казка» сярэдняй школы №2 г.Слуцка». У ходзе аглядных экскурсій рабяты пазнаёміліся з асноўнымі функцыямі і задачамі архіва, таксама ўвазе рабят была прадстаўлена выстава дакументаў «Ганаровыя грамадзяне Случчыны», а для самых маленькіх наведвальнікаў была праведзена віктарына «Невядомыя старонкі гісторыі».

 

Знаёмства з дакументамі архіва
Школьнікі ўдзельнічаюць у віктарыне
Узнагароджанне пераможцы
Узнагароджанне пераможцы
Знаёмства з дакументамі архіва
У выставачнай зале
У сховішча
Экскурсія ў архіве