«Архівы – школе» напярэдадні Міжнароднага дня архіваў

У Год міру і стварэння і ў рамках акцыі «Архівы – школе» ў Мінскай абласной бібліятэцы ім. А.С.Пушкіна экспануецца гісторыка-дакументальная выстава «Партрэт сям’і ў інтэр’еры часу», падрыхтаваная супрацоўнікамі Дзяржаўнага архіва Мінскай вобласці.

Падчас летніх канікулаў 7 чэрвеня 2023 г. юнымі гасцямі выстаўкі сталі выхаванцы школьных аздараўленчых лагераў ДУА «Сярэдняя школа № 127 г. Мінска» і ДУА «Сярэдняя школа № 49 г. Мінска». У выставачнай зале бібліятэкі школьнікі пазнаёміліся з архіўнымі матэрыяламі, якія характарызуюць сямейныя традыцыі і побыт сям’і ў розныя перыяды гісторыі і даведаліся шмат цікавых фактаў з гісторыі развіцця сям’і.
Непадробную цікавасць у школьнікаў выклікалі выпіскі з метрычных кніг, атэстаты аб заканчэнні школы, акупацыйныя дакументы, а таксама фатаграфіі сям’і ў розныя гады.