Аб правядзенні ва ўстанове «Занальны дзяржаўны архіў у г. Оршы» круглага стала на тэму «Гісторыя ў архівах»
У рамках Міжнароднага тыдня архіваў 9 чэрвеня 2023 г. у Дзяржархіве ў г.Оршы праведзены круглы стол на тэму «Гісторыя ў архівах».
У круглым стале прынялі ўдзел кіраўнікі структурных падраздзяленняў і спецыялісты архіва.
Работу круглага стала адкрыла дырэктар архіва Берговіна А.М., павіншаваўшы прысутных з Міжнародным днём архіваў.
У ходзе мерапрыемства прагучалі даклады загадчыка аддзела фарміравання НАФ Сянькоўскай Н.Я. «Праца архіва з арганізацыямі-крыніцамі камплектавання», вядучага архівіста забеспячэння захаванасці дакументаў Машканавай Т.У. «Алічбоўванне дакументаў архіва», загадчыка аддзела выкарыстання дакументаў Нікулінай М.А. «Не перарвецца сувязь пакаленняў».
У рамках работы круглага стала былі арганізаваны прадуктыўныя зносіны.