Ва ўстанове «Занальны дзяржаўны архіў у г.Навагрудку» прайшлі мерапрыемствы, прымеркаваныя да Міжнароднага тыдня архіваў
У рамках Міжнароднага тыдня архіваў з 5 па 9 чэрвеня 2023 г. ва ўстанове «Занальны дзяржаўны архіў у г.Навагрудку» прайшлі мерапрыемствы, накіраваныя на папулярызацыю дакументальнай спадчыны рэгіёна.
На працягу тыдня архіў наведалі 68 выхаванцаў школьнага аздараўленчага лагера «Вытокі» сярэдняй школы №4 г.Навагрудка. Падчас аглядных экскурсій вучні пазнаёміліся з асноўнымі функцыямі і задачамі архіўнай установы, складам і колькасцю дакументаў, якія захоўваюцца, паспрабавалі свае сілы ў якасці архівіста: падшывалі архіўныя справы, нумаравалі лісты, афармлялі лісты-завяральнікі.
У ходзе размовы з навучэнцамі было адзначана, што задача архіва не толькі захоўваць дакументы, але і выкарыстоўваць іх – у чытальнай зале школьнікі азнаёміліся з выставачнымі праектамі архіўнай установы. Акрамя гэтага дзеці наведалі архівасховішчы і даведаліся, якія ўмовы неабходна выконваць для забеспячэння захаванасці дакументаў.
Для прадстаўнікоў арганізацый-крыніц камплектавання арганізаваны і праведзены майстар-клас па падшыўцы дакументаў, дадзены кансультацыі па пытаннях складання і афармлення наменклатуры спраў з улікам змяненняў у заканадаўстве па архіўнай справе і справаводству.
У чытальнай зале архіва працавалі грамадзяне, якія займаюцца пошукам інфармацыі генеалагічнага характару, а таксама прадстаўнікі арганізацый-крыніц камплектавання архіва.