У гасцях у архівістаў
Напярэдадні Міжнароднага дня архіваў, у рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы – школе» 8 чэрвеня 2023 года гасцямі Дзяржархіва ў г.Полацку сталі навучэнцы школьных лагераў Сярэдняй школы № 1 г. Полацка і Сярэдняй школы № 10 імя У. М. Азіна г. Полацка.
Загадчык аддзела выкарыстання і публікацыі дакументаў Дзічкевіч М.М. распавяла пра гісторыю стварэння і асноўных напрамках дзейнасці архіва. Дзеці даведаліся якім чынам дакументы паступаюць у архіў на захоўванне, як забяспечваецца хуткі пошук архіўнага дакумента ў архівасховішчах сярод сотняў тысяч дакументаў, іх захаванасць і выкарыстанне.
Непадробную цікавасць у школьнікаў выклікалі карткі на атрыманне харчовага пайка, выпіскі з метрычных кніг, копіі атэстатаў аб заканчэнні школы, фатаграфіі горада Полацка ў розныя гады.
Для школьнікаў была арганізавана аглядная экскурсія па архівасховішчы і прагляд відэароліка БДАКФФД «Калі лета было без мабільнікаў. У адкрытым доступе».