У ДУ «НГАБ у г.Гродна» 8 чэрвеня 2023 г. адбылося адкрыццё стэндавай і кніжнай выстаў «Гарады Беларусі»
8 чэрвеня 2023 г. у Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі ў г. Гродна адбылося адкрыццё стэндавай і кніжнай выстаў «Гарады Беларусі».
Першымі гасцямі на адкрыцці выставак сталі студэнты 1 курса Гуманітарнага каледжа УА ГрДУ ім. Я. Купалы. Наведвальнікі былі азнаёмлены з дакументамі і кніжнымі выданнямі па гісторыі гарадоў Беларусі.
На стэндавай выставе прадстаўлены гістарычныя даведкі аб гарадах Гродзенскай губерні, статыстычныя звесткі пра іх. Можна таксама азнаёміцца з планамі і спісамі вуліц не толькі гарадоў Гродна, Ваўкавыск, Ліда і інш., але і нават мястэчак, такіх як Дзятлава, Зэльва, Поразава і інш., з іх інвентарнымі апісаннямі.
Асаблівую ўвагу і цікавасць студэнтаў выклікалі прадстаўленыя на выставе гербы гарадоў Гродзенскай губерні.