Віншаванне дырэктара Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь А.Л.Воінава Беларускаму дзяржаўнаму архіву-музею літаратуры і мастацтва

 

Паважаныя калегі!

Ад імя Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь і сябе асабіста віншую калектыў установы «Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва» з 63-годдзем з дня заснавання.

Стварэнне архіва стала значнай падзеяй у культурным жыцці Беларусі.

Сёння Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва вядомы як у Беларусі, так і за яе межамі, і ў першую чаргу дзякуючы таму, што захоўвае ўнікальныя асабістыя фонды беларускіх пісьменнікаў, мастакоў, акцёраў, кампазітараў, фонды беларускіх тэатраў, кінастудыі «Беларусьфільм», рэдакцый літаратурна-мастацкіх часопісаў і газет і іншых устаноў культуры.

Дзякуючы працы многіх пакаленняў архівістаў атрымоўваецца захаваць наш дакументальны здабытак.

Ад усёй душы жадаю калектыву поспехаў, творчых ініцыятыў і прафесійных дасягненняў, аптымізму і добрага настрою, моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту!
 

Дырэктар дэпартамента па архівах і справаводстве
Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь
О.Л.Воінаў

09.06.2023