Удзел Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў у рабоце 33-й Міжнароднай спецыялізаванай выставе «Белагра-2023»
Удзел у міжнароднай спецыялізаванай выставе «Беларга» стал для ўстановы «Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў» (далей – БДАКФФД) добрай традыцыяй і выдатным спосабам для прыцягнення новых карыстальнікаў і папулярызацыі фондавых дакументаў. 2023 год не стаў выключэннем, і зараз архіў плануе ўдзельнічаць у выставе на працягу ўсяго перыяду яе працы з 6 па 11 чэрвеня. Як і ў папярэднія гады, экспазіцыя архіва размяшчаецца сумесна з выставай Беларускай сельскагаспадарчай бібліятэкі імя І.С.Лупіновіча.
Выстаўка «Белагра» – буйнейшая пляцоўка, на якой айчынныя і замежныя прадпрыемствы, а таксама ўстановы могуць прадэманстраваць свае дасягненні ў розных галінах, непасрэдна звязаных з сельскай гаспадаркай, або перапрацоўкай аграпрадукцыі – гэта прадпрыемствы харчовай прамысловасці, сельскагаспадарчага машынабудавання, вытворчыя ўстановы, звязаныя з біятэхналогіяй, селекцыяй, сельскагаспадарчым будаўніцтвам і праектаваннем, профільныя інстытуты Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, фермерскія гаспадаркі.
Экспазіцыя БДАКФФД прадстаўлена носьбітамі аўдыёвізуальнай інфармацыі – 35- і 16-міліметровай кінастужкай, фотанегатывамі, у тым ліку на шкле, фотастужкай на слайдах, магнітнай стужкай і грампласцінкамі. Іншы раздзел выстаўкі прысвечаны савецкай фота- і кінаапаратуры. Друкаваная прадукцыя, прадстаўленая на экспазіцыі, дэманструе наведвальнікам шырокую геаграфію кніжных, часопісных, альбомных і даведачных выданняў, якія ўключаюць дакументы БДАКФФД.
Архіў прадставіў таксама фотадакументы, якія сведчаць аб гісторыі выставачнага руху ў БССР – гэта фотаальбом аб 2-й абласной сельскагаспадарчай выставе ў г. Маладзечне (кастрычнік 1951 г.). Кінахроніка, якая дэманструецца на вялікім экране, уключае сюжэты з кіначасопіса «Савецкая Беларусь» 1950-1970-х гг. аб правядзенні абласных і рэспубліканскіх сельскагаспадарчых выставак.
Ужо ў першы дзень архіўная выстава прыцягнула ўвагу высокіх гасцей – намеснік дырэктара архіва Алена Міронаўна Грыневіч і загадчык архівасховішча Таццяна Пятроўна Новікава прадставілі экспазіцыю архіва дэлегацыям Нацыянальнай акадэміі навук, прадстаўнікоў Рэспублікі Башкартастан і вялікай колькасці гасцей з розных краін, уключаючы Расійскую Федэрацыю, Кітай, сярэдняазіяцкія і арабскія дзяржавы.
![]() |
1. Намеснік дырэктара ўстановы «Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў» Я.М.Грыневіч і загадчык архівасховішча Т.П.Новікава падчас правядзення 33-й Міжнароднай спецыялізаванай выстаўкі «Белагра-2023» (6 чэрвеня 2023 г., Індустрыяльны парк «Вялікі камень», Мінская вобл., Смалявіцкі раён, Фота М.В.Трухановіч) |
![]() |
2. Каля галоўнага ўваходу ў павільён 33-й Міжнароднай спецыялізаванай выстаўкі «Белагра-2023» (6 чэрвеня 2023 г., Індустрыяльны парк «Вялікі камень», Мінская вобл., Смалявіцкі раён, Фота М.В.Трухановіч) |
![]() |
3. Экспазіцыя савецкай аграрнай тэхнікі на 33-й Міжнароднай спецыялізаванай выставе «Белагра-2023» (6 чэрвеня 2023 г., Індустрыяльны парк «Вялікі камень», Мінская вобл., Смалявіцкі раён, Фота М.В.Трухановіч) |
![]() |
4. Наведвальнікі 33-й Міжнароднай спецыялізаванай выстаўкі «Белагра-2023» за аглядам экспазіцыі БДАКФФД (6 чэрвеня 2023 г., Індустрыяльны парк «Вялікі камень», Мінская вобл., Смалявіцкі раён, Фота М.В.Трухановіч) |
![]() |
5. Наведвальнікі 33-й Міжнароднай спецыялізаванай выстаўкі «Белагра-2023» за аглядам экспазіцыі БДАКФФД (6 чэрвеня 2023 г., Індустрыяльны парк «Вялікі камень», Мінская вобл., Смалявіцкі раён, Фота М.В.Трухановіч) |
![]() |
6. Наведвальнікі 33-й Міжнароднай спецыялізаванай выстаўкі «Белагра-2023» за аглядам экспазіцыі БДАКФФД (6 чэрвеня 2023 г., Індустрыяльны парк «Вялікі камень», Мінская вобл., Смалявіцкі раён, Фота М.В.Трухановіч) |
![]() |
7. Наведвальнікі 33-й Міжнароднай спецыялізаванай выстаўкі «Белагра-2023» за аглядам экспазіцыі БДАКФФД (6 чэрвеня 2023 г., Індустрыяльны парк «Вялікі камень», Мінская вобл., Смалявіцкі раён, Фота М.В.Трухановіч) |
![]() |
8. Наведвальнікі 33-й Міжнароднай спецыялізаванай выстаўкі «Белагра-2023» за аглядам экспазіцыі БДАКФФД (6 чэрвеня 2023 г., Індустрыяльны парк «Вялікі камень», Мінская вобл., Смалявіцкі раён, Фота М.В.Трухановіч) |
![]() |
9. Наведвальнікі 33-й Міжнароднай спецыялізаванай выстаўкі «Белагра-2023» за аглядам экспазіцыі БДАКФФД (6 чэрвеня 2023 г., Індустрыяльны парк «Вялікі камень», Мінская вобл., Смалявіцкі раён, Фота М.В.Трухановіч) |
![]() |
10. Наведвальнікі 33-й Міжнароднай спецыялізаванай выстаўкі «Белагра-2023» за аглядам экспазіцыі БДАКФФД (6 чэрвеня 2023 г., Індустрыяльны парк «Вялікі камень», Мінская вобл., Смалявіцкі раён, Фота М.В.Трухановіч) |
![]() |
11. Дэлегацыя Нацыянальнай акадэміі навук на чале са Старшынёй Прэзідыума В.Г.Гусаковым за аглядам выставачнай экспазіцыі «Белагра-2023» (6 чэрвеня 2023 г., Індустрыяльны парк «Вялікі камень», Мінская вобл., Смалявіцкі раён, Фота М.В.Трухановіч) |
![]() |
12. Дэлегацыя Нацыянальнай акадэміі навук на чале са Старшынёй Прэзідыума В.Г.Гусаковым за аглядам выставачнай экспазіцыі БДАКФФД (6 чэрвеня 2023 г., Індустрыяльны парк «Вялікі камень», Мінская вобл., Смалявіцкі раён, Фота М.У. Трухановіч) |
![]() |
13. Наведвальнік 33-й Міжнароднай спецыялізаванай выстаўкі «Белагра-2023» за аглядам экспазіцыі БДАКФФД (6 чэрвеня 2023 г., Індустрыяльны парк «Вялікі камень», Мінская вобл., Смалявіцкі раён, Фота М.В.Трухановіч) |
![]() |
14. Выставачная экспазіцыя «Белагра-2023» (6 чэрвеня 2023 г., Індустрыяльны парк «Вялікі камень», Мінская вобл., Смалявіцкі раён, Фота М.В.Трухановіч) |
![]() |
15. Выставачная экспазіцыя «Белагра-2023» (6 чэрвеня 2023 г., Індустрыяльны парк «Вялікі камень», Мінская вобл., Смалявіцкі раён, Фота М.В.Трухановіч) |
![]() |
16. Выставачная экспазіцыя «Белагра-2023» (6 чэрвеня 2023 г., Індустрыяльны парк «Вялікі камень», Мінская вобл., Смалявіцкі раён, Фота М.В.Трухановіч) |
![]() |
17. Выставачная экспазіцыя «Белагра-2023» (6 чэрвеня 2023 г., Індустрыяльны парк «Вялікі камень», Мінская вобл., Смалявіцкі раён, Фота М.В.Трухановіч) |