Пра працяг працы выставы архіўных дакументаў па гісторыі і развіццю выбарчай сістэмы ў Рэспубліцы Беларусь

25 мая 2023 г. у Авальнай зале Дома Урада пачала работу міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Тэорыя і практыка выбарчага працэсу», арганізатарамі якой выступілі Нацыянальны сход, Цэнтральная выбарчая камісія (ЦВК), Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, Рэспубліканскі інстытут вышэйшай школы.

У рамках гэтага форума працягвае працу выстава «Гісторыя развіцця выбарчай сістэмы ў Рэспубліцы Беларусь», падрыхтаваная Нацыянальным архівам Рэспублікі Беларусь. Прадстаўленыя на выставе дакументы адлюстроўваюць станаўленне і развіццё выбарчай сістэмы ў нашай краіне.

У гэты дзень у рабоце выстаўкі прынялі ўдзел дырэктар Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь А.Л.Воінаў, дырэктар Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь А.К.Дзямянюк, работнікі архіва.

З выставай азнаёміліся вышэйшыя службовыя асобы нашай краіны, прадстаўнікі дэпутацкага корпуса Парламента Рэспублікі Беларусь, кіраўнікі міністэрстваў і ведамстваў, удзельнікі міжнароднай канферэнцыі.

 

1. Воінаў А.Л. знаёміць з дакументамі выставы Андрэйчанку У.П., Качанаву Н.І., Карпенку І.В.
2. Воінаў А.Л. расказвае пра выставу Шчоткінай М.А., Хаменку С.М., Гусакову У.Р.
3. Старасценка М.А. знаёміць з выставай Хаменку С.М., Філіпаву Н.М.
4. Дземянюк А.К., Рыжанкоў М.У., Даніловіч В.В. і Марзалюк І.А. на выставе
5. Воінаў А.Л. знаёміць з архіўнымі дакументамі Рыжанкова М.У. і Марзалюка І.А.
6. Воінаў А.Л. расказвае пра выставу Ананіч Л.С.
7. Удзельнікі форуму знаёмяцца з выставай