Работнік архіва -«Малады лідар Міншчыны!»

24 мая 2023 года ў Мінскім абласным выканаўчым камітэце адбылася ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання ўдзельнікаў конкурсу «Малады лідар Міншчыны». Работнік архіва – Святлана Вітальеўна Меша, вядучы архівіст аддзела арганізацыйна-кадравай работы ўстановы «Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў» аб’яўлена пераможцам абласнога конкурсу «Малады лідэр Міншчыны» ў сферы навуковай дзейнасці. Мэта яе праекта – забеспячэнне эфектыўнай работы з аўдыёвізуальнымі дакументамі Нацыянальнага архіўнага фонду Рэспублікі Беларусь, пашырэнне доступу да рэтраспектыўных аўдыёвізуальных дакументаў у інтарэсах грамадзян, грамадства і дзяржавы, забеспячэнне захаванасці і выкарыстання лічбавых копій аўдыёвізуальных дакументаў.

Адметна, што адным з лаўрэатаў конкурсу стаў і яе муж – Віктар Сяргеевіч Шчэкачыхін. Мінскім аблвыканкамам для ўдзельнікаў конкурсу была арганізавана экскурсія ў Дзяржаўны мемарыяльны комплекс «Хатынь», дзе ўдзельнікі конкурсу ўсклалі кветкі ля Вечнага агню і скульптуры «Непакорны чалавек», а таксама наведалі музей і царкву.

Конкурс «Малады лідар Міншчыны» праводзіцца для папулярызацыі дасягненняў моладзі, стымулявання творчай працы, прапаганды інавацыйных ідэй, перадавога вопыту і прызнання дасягненняў у вытворчай, творчай і грамадскай дзейнасці, а таксама выяўлення ініцыятыўных і перспектыўных лідэраў, прыцягнення іх да актыўнай грамадскай дзейнасці і стварэння ўмоў для прафесійнага росту.

Па выніках цырымоніі ўзнагароджання намеснік старшыні абласнога выканаўчага камітэта Іван Станіслававіч Маркевіч выступіў з ініцыятывай уключыць пераможцаў конкурсу ў склад абласнога Савета працуючай моладзі.

Віншуем Святлану Вітальеўну Мешу і яе мужа з перамогай у конкурсе і жадаем далейшых поспехаў на карысць БДАКФФД!

 

1. Удзельнікі конкурсу «Малады лідар Міншчыны» пасля цырымоніі ўзнагароджання ў Мінскім аблвыканкаме
2. Работнік архіва С.В.Меша і намеснік старшыні абласнога выканаўчага камітэта І.С.Маркевіч пасля цырымоніі ўзнагароджання
3. Работнік архіва С.В.Меша, яе муж В.С.Щекочихин і намеснік старшыні абласнога выканаўчага камітэта І.С.Маркевіч пасля цырымоніі ўзнагароджання
4. Работнік архіва С.В.Меша падчас ускладання кветак у Дзяржаўным мемарыяльным комплексе «Хатынь»