Збор працоўнага калектыву ва ўстанове «Занальны дзяржаўны архіў у г.Жлобіне»
22 мая 2023 года ва ўстанове «Занальны дзяржаўны архіў у г.Жлобіне» прайшоў збор працоўнага калектыву.
Збор правяла заг. аддзелам уліку, забеспячэння захаванасці і выкарыстання дакументаў Паўлюкова Аксана Мікалаеўна, якая з 15 па 19 мая 2023 праходзіла курсы павышэння кваліфікацыі на базе Беларускага дзяржаўнага універсітэта па навучальнай праграме «Сучасныя падыходы ў арганізацыі архіўнай справы ў Рэспубліцы Беларусь».
Аксана Мікалаеўна падрабязна расказала калегам аб тэмах навучальнай праграмы, аб змяненнях у Заканадаўстве ў сферы архіўнай справы і справаводства, аб актуальных пытаннях у вобласці камплектавання, уліку, забеспячэння захаванасці, выкарыстання дакументаў, аб прымяненні Інтэрнэт-тэхналогій для пашырэння доступу карыстальнікам да архіўных дакументаў, аб арганізацыі архіўнага захоўвання электронных дакументаў, аб практычнай значнасці дадзеных курсаў.