У рамках рэалізацыі праекту «Гарады Беларусі» Рэчыцкія архівісты прадстаўляюць віртуальную выставу «Гэта горад мой, гэта – РЭЧЫЦА»

У 2023 годзе праходзіць галіновы віртуальны выставачны праект «Гарады Беларусі». Установе «Занальны дзяржаўны архіў у г.Рэчыцы» асабліва прыемна прадставіць увазе грамадскасці віртуальную выставу «Гэта горад мой, гэта – РЭЧЫЦА» (PDF, 16,4 Mb), прысвечаную юбілею нашага роднага і любімага горада, якому сёлета спаўняецца 810 гадоў!

Спадзяемся, што наша выстава дапаможа ўсім, хто не быў у нашым цудоўным горадзе, здзейсніць маленькае падарожжа.