Загадчыкам аддзела справаводства, фарміравання НАФ і выкарыстання дакументаў М.Э.Чарняўскай ва ўстанове «Занальны дзяржаўны архіў у г.Лідзе» быў праведзены семінар для кіраўнікоў справамі сельскіх выканаўчых камітэтаў Лідскага раёна

22.05.2023 загадчыкам аддзела справаводства, фарміравання НАФ і выкарыстання дакументаў М.Э.Чарняўскай ва ўстанове «Занальны дзяржаўны архіў у г.Лідзе» быў праведзены семінар для кіраўнікоў справамі сельскіх выканаўчых камітэтаў Лідскага раёна.

На семінары былі разгледжаны пытанні:
змены ў заканадаўстве аб архіўнай справе і справаводстве ў Рэспубліцы Беларусь;

вядзенне справаводства ў адпаведнасьці з патрабаваннямі інструкцыі па справаводству ў дзяржаўных органах, іншых арганізацыях, зацверджанай пастановай Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь ад 19 студзеня 2009 г. № 4 (са зменамі і дапаўненнямі);

парадак складання, унясення змяненняў, ўзгаднення, зацвярджэння, афармленне і выкарыстанне наменклатуры спраў арганізацыі. Тэрміны захоўвання дакументаў;

праца з электроннымі дакументамі ў архівах дзяржаўных органаў, архіў электронных дакументаў;

выкарыстанне дакументаў, афармленне запытаў;

забеспячэнне захаванасці дакументаў. Правядзенне праверкі наяўнасці і стану дакументаў і спраў.

Пасля семінара ўсім жадаючым былі дадзены індывідуальныя кансультацыі.