Правядзенне ўрока для вучняў у рамках акцыі «Архівы – школе» для навучэнцаў 9 «А» класа ДУА «Сярэдняя школа № 12 г.Гродна»

19 мая 2023 года ў рамках акцыі «Архівы – школе» установай «Дзяржаўны архіў Гродзенскай вобласці» для навучэнцаў 9 «А» класа ДУА «Сярэдняя школа № 12 г.Гродна» быў праведзены ўрок на тэму «Роля архіваў у захаванні гістарычнай спадчыны».

У ходзе ўрока школьнікі пазнаёміліся з гісторыяй Дзяржаўнага архіва Гродзенскай вобласці і спецыфікай працы архівістаў, даведаліся аб асноўных напрамках дзейнасці ўстановы. Увазе рабят былі прадстаўлены найбольш каштоўныя і ўнікальныя дакументальныя матэрыялы, якія захоўваюцца ў архіве.

Супрацоўнікі архіва прадэманстравалі навучэнцам экспануемыя ў чытальнай зале выставы «Гэты дзень мы набліжалі, як маглі…», «Лёсы людскія. Памяці ахвяр фашызму», «Ішла вайна народная. Партызаны і падпольшчыкі Гродзеншчыны».

Рабяты наведалі лабараторыю па рэстаўрацыі, рамонце і вокладцы дакументаў, дзе на свае вочы ўбачылі працэс аднаўлення старых і пашкоджаных дакументаў.