Правядзенне ўрока для вучняў у рамках акцыі «Архівы – школе»

19 мая 2023 года ў рамках акцыі «Архівы – школе» установай «Дзяржаўны архіў Гродзенскай вобласці» для навучэнцаў 10 «А» класа ДУА «Сярэдняя школа № 38 г.Гродна» быў праведзены ўрок на тэму «Архіўная справа на Гродзеншчыне».

Дзеці пазнаёміліся з гісторыяй дзяржаўнага архіва Гродзенскай вобласці, даведаліся аб асноўных напрамках дзейнасці ўстановы і спецыфікай працы архівістаў. Увазе школьнікаў былі прадстаўлены найбольш каштоўныя і ўнікальныя дакументальныя матэрыялы, якія захоўваюцца ў архіве.

Супрацоўнікі архіва прадэманстравалі навучэнцам экспануемыя ў чытальнай зале выставы «Ішла вайна народная. Партызаны і падпольшчыкі Гродзеншчыны», «Гэты дзень мы набліжалі, як маглі…», «Лёсы людскія. Памяці ахвяр фашызму», а таксама зборнікі дакументаў і матэрыялаў, падрыхтаваныя пры ўдзеле дзяржаўнага архіва Гродзенскай вобласці.

Рабяты наведалі архівасховішча, атрымалі інфармацыю аб умовах захоўвання, складзе і змесце дакументаў, якія знаходзяцца на захоўванні ў Дзяржаўным архіве Гродзенскай вобласці.