Аб завяршэнні курсаў павышэння кваліфікацыі для работнікаў дзяржаўных архіўных устаноў

Курсы павышэння кваліфікацыі арганізаваны Дэпартаментам па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь сумесна з гістарычным факультэтам Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта на базе факультэта павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Лекцыі праводзілі выкладчыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, адказныя работнікі Дэпартамента па архівах і справаводстве, высокакваліфікаваныя спецыялісты рэспубліканскіх архіўных устаноў.

У рамках курсаў прайшоў навучанне 31 работнік дзяржаўных архіўных устаноў, у тым ліку рэспубліканскіх архіўных устаноў – 13 работнікаў рэспубліканскіх архіўных устаноў, дзяржаўных архіваў Брэсцкай вобласці – 6; Віцебскай вобласці – 4; Гомельскай вобласці – 4; Мінскай вобласці – 3; Магілёўскай вобласці – 1. Таксама на курсах навучалася 3 прадстаўнікі ведамасных архіваў арганізацый.

Праграма заняткаў мела актуальную тэматыку і асвятляла пытанні:

– арганізацыі кантрольнай дзейнасці ў сферы архіўнай справы і справаводства;
– забеспячэння доступу да дакументаў дзяржаўных архіваў Рэспублікі Беларусь;
– відавы прыналежнасці запытаў, якія паступаюць у дзяржаўныя архівы Рэспублікі Беларусь ад грамадзян і юрыдычных асоб;
– арганізацыі працы архіва арганізацыі і службы дакументацыйнага забеспячэння ўпраўлення;
– забеспячэння архіўнага захоўвання электронных дакументаў;
– тэрміналогіі ў сферы архіўнай справы і справаводства ў святле змен, унесеных у Закон Рэспублікі Беларусь ад 25 лістапада 2011 г. «Аб архіўнай справе і справаводстве»;
– экспертызы каштоўнасці дакументаў і камплектавання дзяржаўных архіваў з улікам змяненняў, унесеных у Закон Рэспублікі Беларусь ад 25 лістапада 2011 г. «Аб архіўнай справе і справаводстве»;
– адлюстравання пытанняў забеспячэння захаванасці, навукова-даведачнага апарата ў асноўных паказчыках дзейнасці дзяржаўных архіўных устаноў;
– цэнтралізаванага дзяржаўнага ўліку дакументаў у дзяржаўных архівах;
– прымянення Інтэрнэт-тэхналогій для пашырэння доступу да архіўных дакументаў;
– сістэмы электроннага дакументазвароту;
– міжнароднай тэорыі і практыкі экспертызы каштоўнасці;
– методыкі стварэння электроннай публікацыі дакумента;
– нарматыўнага прававога і метадычнага забеспячэння ў галіне права на інфармацыю ў сферы дзейнасці службы дакументацыйнага забеспячэння ўпраўлення і архіва арганізацыі.

17 мая 2023 г. на базе Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь адбыўся круглы стол «Сучасныя тэндэнцыі ў справаводстве і архіўнай справе» з удзелам першага намесніка дырэктара Дэпартамента А.А.Лядоўскай.

У рамках мерапрыемства праведзена азнаямленне слухачоў курсаў з дзейнасцю Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь з удзелам загадчыкаў структурных падраздзяленняў і аглядная экскурсія па фондах архіва.

19 мая 2023 г. дырэктарам Дэпартамента па архівах і справаводству Воінавым А.Л. праведзены круглы стол «Сучасныя выклікі і магчымасці ў галіне кіравання дакументамі і архіўнай справы». У сваім выступленні Воінаў А.Л. спыніўся на надзённых пытаннях дзейнасці дзяржаўных архіваў на сучасным этапе: забеспячэнні інфармацыйнай бяспекі архіўных рэсурсаў, арганізацыі працы з электроннымі дакументамі, падвышэнні даступнасці архіўнай інфармацыі.

Адбылося падвядзенне вынікаў курсаў павышэння кваліфікацыі з уручэннем слухачам пасведчанняў аб павышэнні кваліфікацыі ўстаноўленага ўзору.

Работнікі архіўных устаноў высока ацанілі практычную значнасць курсаў, актуальнасць выбраных тэм вучэбнай праграмы і адзначылі важнасць такога прафесійнага навучання для ўмацавання кадравага патэнцыялу архіўнай галіны Рэспублікі Беларусь.

Праца па павышэнні кваліфікацыі работнікаў дзяржаўных архіўных устаноў будзе прадоўжана.

На кастрычнік 2023 года запланавана арганізацыя курсаў павышэння кваліфікацыі для работнікаў архіваў дзяржаўных органаў, іншых арганізацый.

 

1. Дырэктар Дэпартамента па архівах і справаводстве Воінаў А.Л. з выпускнікамі курсаў павышэння кваліфікацыі (19 мая 2023 г.)
2. Круглы стол на базе Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь (17 мая 2023 г.)
3. Круглы стол на базе Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь (17 мая 2023 г.)
4. Азнаямленне з дзейнасцю Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь. У архівасховішчы
5. Азнаямленне з дзейнасцю Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь. Аблічбоўванне архіўных дакументаў
6. Азнаямленне з дзейнасцю Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь. У архівасховішчы