Удзел працаўнікоў установы «Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў» у мерапрыемстве «Ноч музеяў»
18 мая, у Міжнародны дзень музеяў, работнікі Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў наведалі мерапрыемства «Ноч музеяў» у Дзяржынскім раённым гісторыка-краязнаўчым музеі. У рамках мерапрыемства архівісты аглядзелі фотовыставу «Дзяржыншчына. Гады міру і стварэння». Работнікі архіва з цікавасцю акунуліся ў свет традіцый і абрадаў беларускага народа, азнаёміўшыся з абрадавым ігрышчам «Ката пячы», унесеннага ў спіс нематэрыяльнай гісторыка-культурнай спадчыны Беларусі, прадстаўленнага творчым калектывам АКіВЧ «Скірмантаўскі дом культуры». Атмасферу свята стварылі навучэнцы ДУА «Станькаўская дзяцячая музычная школа мастацьваў», якія прадэманстравалі музычныя і танцевальныя нумары. Кожны наведвальнік змог знайсці сабе занятак па душы: нехта пазнаёміўся з экспазіцыяй музея, кагосці прывабіла выстава «Палітра душы», а нехта зацікавіўся інтэрактіўнай пляцоўкай.
![]() |
Работнікі ўстановы «Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў» падчас мерапрыемства «Ноч музеяў» |
![]() |
Работнікі ўстановы «Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў» падчас мерапрыемства «Ноч музеяў» |
![]() |
Падчас мерапрыемства «Ноч музеяў» у Дзяржаўнай установе «Дзяржынскі раённы гісторыка-краязнаўчы музей» |

Правядзенне абрадавага ігрышча «Ката пячы» падчас мерапрыемства «Ноч музеяў» у Дзяржаўнай установе «Дзяржынскі раённы гісторыка-краязнаўчы музей» |