Удзел Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва ў канферэнцыі «Архіўны дыялог. Архівы пра людзей, людзі ў архівах»

18 мая 2023 года ў Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь адбылася ІІ Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Архіўны дыялог. Архівы пра людзей, людзі ў архівах». У мерапрыемстве ўзялі ўдзел архівісты, навукоўцы, гісторыкі з Беларусі і Расіі.

Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва на канферэнцыі прадставілі намеснік дырэктара Алена Макаранка з дакладам «Фонд № 1354 «Притыцкий Сергей Осипович» Национального архива Республики Беларусь», загадчык аддзела інфармацыйна-пошукавых сістэм і аўтаматызаваных архіўных тэхналогій Юрый Бачышча з дакладам «Матэрыялы па генеалогіі ў фондах БДАМЛМ» і вядучы навуковы супрацоўнік аддзела інфармацыі, публікацыі і выкарыстання дакументаў Віктар Жыбуль з дакладам «Асабісты архіў Ядвігі Бяганскай у БДАМЛМ як гістарычная крыніца».