18 мая 2023 года супрацоўнікі Дзяржаўнага архіва Віцебскай вобласці прынялі ўдзел у ІІ Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Архіўны дыялог. Архівы пра людзей, людзі ў архівах», якая адбылася ў Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь
Увазе прысутных былі прадстаўлены наступныя даклады: «Дзейнасць Дзяржархіва Віцебскай вобласці па аптымізацыі складу фондаў архіва і стварэння навукова-даведачнага апарата ў 2002-2022 гг. » (Т.Ул. Буевіч), «Прыстасаванне вернікаў-іўдзеяў да савецкай антырэлігійнай палітыкі ў БССР ў другой палове 1960-х – пачатку 1980-х гг.» (К.Р. Карпекін), «Дакументы асабістых фондаў Дзяржархіва Віцебскай вобласці як гістарычная крыніца» (А.М. Бондарава), «Мікалая Багародскі: горад як аб’ект культурна-гістарычнага даследавання» (С.Н. Мясаедава).
![]() |
Злева направа: К.Р. Карпекін, С.М. Мясаедава, А.М. Бондарава, Т.Ул. Буевіч – удзельнікі канферэнцыі |