18 мая 2023 г. у рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы – школе» на базе Дзяржаўнага архіва Віцебскай вобласці было арганізавана мерапрыемства для навучэнцаў ДУА «Сярэдняя школа № 11 г. Віцебска»

Урок на тэму «Гісторыя піянерскай арганізацыі на тэрыторыі Віцебшчыны» быў прымеркаваны да Дня піянерыі. Прысутныя пазнаёміліся з гісторыяй дзіцячага руху ў БССР і піянерскай арганізацыі Віцебшчыны, атрымалі ўяўленне аб напрамках дзейнасці Віцебскай абласной піянерскай арганізацыі ў 1924–1991 гг. На практычнай частцы мерапрыемства школьнікі азнаёміліся з дакументамі аб дзейнасці Віцебскага абласнога Палаца піянераў, падлеткавых клубаў і грамадскіх аб’яднанняў г. Віцебска і Віцебскай вобласці: справаздачамі аб праведзенай рабоце чырвоных следапытаў, цімураўцаў, успамінамі ветэранаў піянерскага руху і інш.

 

1. Вядучы архівіст А.У.Багданава і архівіст 1-й катэгорыі М.К.Алефірэнка праводзяць урок з навучэнцамі СШ № 11 г. Віцебска.
2. Навучэнцы азнаямляюцца з архіўнымі дакументамі па гісторыі піянерскай арганізацыі Віцебшчыны.