Віншаванне дырэктара Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь Воінава А.Л. рэдакцыі часопіса «Архівы і справаводства»
Паважаныя калегі!
Ад імя Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь і сябе асабіста віншую калектыў рэдакцыі часопіса «Архівы і справаводства» і яго падпісчыкаў з 25 – гадовым юбілеем з дня рэгістрацыі нашага галіновага часопіса як сродку масавай інфармацыі.
Чвэрць стагоддзя часопіс «Архівы і справаводства» з’яўляецца галоўным выданнем архіўнай галіны і аўтарытэтнай крыніцай інфармацыі аб падзеях і тэндэнцыях у сферы архіўнай справы і справаводства.
Дзякуй вам за вашу працу і адданасць нашай агульнай справе.
Жадаю калектыву рэдакцыі захаваць давер адданых чытачоў, яшчэ больш пашырыць сваю аўдыторыю і адкрыць новыя творчыя гарызонты.
Дырэктар Дэпартамента А.Л.Воінаў