Інфармацыйная гадзіна «Гісторыя сям’і – гісторыя краіны»

У рамках Года міру і стварэння, рэспубліканскіх акцый «Архівы – школе» і «Мая сям’я – мая краіна» установа «Занальны дзяржаўны архіў у г.Полацку» наведалі навучэнцы дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа №1 г.Полацка».

Для навучэнцаў праведзена інфармацыйная гадзіна «Гісторыя сям’і – гісторыя краіны». Загадчык аддзела выкарыстання і публікацыі дакументаў Дзічкевіч М. М. распавяла дзецям пра неабходнасць вывучэння гісторыі сваёй сям’і – менавіта яна выхоўвае гонар за прыналежнасць да свайго роду, свайго прозвішча. Дзіця, які даведаецца пра мінулае сваіх блізкіх, адчувае сябе часткай вялікага і надзейнага цэлага, ён акунаецца ў добрую і ўдзячную атмасферу, неабходную для яго гарманічнага развіцця.

Таксама навучэнцы азнаёміліся з архіўнымі дакументамі, якія змяшчаюць звесткі біяграфічнага характару.

Для навучэнцаў арганізавана аглядная экскурсія па архіве з наведваннем архівасховішча і майстар-класы па рэстаўрацыі і ацыфроўцы дакументаў.