18 мая 2023 г. у рамках Рэспубликанскай акцыі «Архівы – школе» ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі ў г. Гродна праведзены лекцыя і экскурсія для студэнтаў 1 курса Гуманітарнага каледжа УА ГрДУ імя Я.Купалы

18 мая 2023 г. у рамках Рэспубликанскай акцыі «Архівы – школе» ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі ў г. Гродна праведзена лекцыя для студэнтаў 1 курса Гуманітарнага каледжа УА ГрДУ імя Я.Купалы аб гісторыі стварэння архіва, складзе дакументаў, іх рэжыме захоўвання.

Для наведвальнікаў архіва была праведзена экскурсія па архівасховішчах, навукова-даведачнай бібліятэцы і выставачнай зале.

Госці былі азнаёмлены з некаторымі арыгінальнымі дакументамі па гісторыі Гродзенскай губерні і са спецыфікай рэстаўрацыі дакументаў у лабараторыі спецыяльнай апрацоўкі архіўных дакументаў.