Экскурсія для навучэнцаў установы адукацыі «Магілёўскі дзяржаўны абласны ліцэй № 1»

У рамках рэспубліканскай акцыі «Мая сям’я – мая краіна», прымеркаванай да Дня сям’і ва ўстанове «Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці» 15 мая 2023 года прайшла экскурсія для навучэнцаў установы адукацыі «Магілёўскі дзяржаўны абласны ліцэй № 1».

У чытальнай зале загадчык аддзела навуковага выкарыстання дакументаў і інфармацыі Вольга Троцкая і архівіст 1 кваліфікацыйнай катэгорыі Аляксей Швыроў расказалі пра дакументы, якія захоўваюцца ў архіве, спецыфіку працы архівістаў. Асобна ўвага была акцэнтавана на асаблівасцях правядзення генеалагічных даследаванняў у архіўных установах. У якасці прыкладу хлопчыкаў і дзяўчынак пазнаёмілі з дакументамі з фондаў архіва, якія змяшчаюць інфармацыю генеалагічнага характару. Сярод іх анкетныя лісты, гаспадарчыя кнігі, асабістыя справы.

Затым ліцэісты з экскурсіяй наведалі архівасховішча, дзе загадчык аддзела ўліку і забеспячэння захаванасці дакументаў Святлана Шараева азнаёміла прысутных з умовамі захоўвання дакументаў.