15 мая 2023 г. ва ўстанове «Занальны дзяржаўны архіў у г. Навагрудку» прайшлі мерапрыемствы, прымеркаваныя да Дня сям’і

15 мая 2023 г. ва ўстанове «Занальны дзяржаўны архіў у г. Навагрудку» прайшлі мерапрыемствы, прымеркаваныя да Дня сям’і.

У рамках правядзення рэспубліканскіх акцый «Мая сям’я – мая краіна» і «Архівы-Школе» архіўную ўстанову наведалі навучэнцы 6 класа ДУА «Сярэдняя школа № 3 г. Навагрудка». У ходзе агляднай экскурсіі школьнікі пазнаёміліся са складам і храналагічнымі рамкамі дакументаў, якія захоўваюцца ў архіве, даведаліся пра тое, як аднавіць гісторыю сваёй сям’і, у якіх дакументах маюцца звесткі, неабходныя для складання генеалагічнага дрэва.

У ходзе асабістага прыёму грамадзянам былі аказаны кансультацыі па пытаннях месцазнаходжання пагаспадарчых кніг з мэтай пошуку звестак аб сваяках.