Запрашаем далучыцца да міжнароднай акцыі «Ноч музеяў – 2023»
Запрашаем 20 мая 2023 года з 18:00 да 23:00 у Літаратурны музей Петруся Броўкі на «Ноч музеяў – 2023: Рытмы».
У гэтым годзе мерапрыемства прысвечана часу маладосці герояў выставы «Не ідзі па глебцы, а ідзі па броўцы!..» (пра шматгадовае сяброўства і творчае супрацоўніцтва Петруся Броўкі і Пятра Глебкі, падрыхтаванай сумесна з Беларускім дзяржаўным архівам-музеем літаратуры і мастацтва) – 1920-м гадам. Прапануем акунуцца ў рытмы цікавай і неадназначнай эпохі, якая незваротна змяніла наш сусвет.
У праграме вечара запланавана лекцыя вядучага навуковага супрацоўніка Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва, кандыдата філалагічных навук Віктара Жыбуля «ТАВІЗ: па слядах легендарнага літаб’яднання» (пачатак а 18.00).
Больш падрабязна пра мерапрыемства, праграму вечара і квіткі можна даведацца на сайте музея.
А калі вас цікавяць сувязі славутага расійскага пісьменніка Льва Мікалаевіча Талстога, а таксама ўплыў яго творчасці на беларускіх пісьменнікаў ХХ стагоддзя – запрашаем 20 мая на Ноч музеяў у Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры. На выставе «Талстой і Беларусь» вы можаце азнаёміцца з некаторымі дакументамі са збораў Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва.