Рэчыцкія архівісты правялі дзецям класную гадзіну аб дзяржаўных сімвалах Рэспублікі Беларусь і геральдыцы Гомельскай вобласці

У рамках Года міра і стварэння і акцыі «Архівы – школе» ў ДУА «Сярэдняя школа № 2 г. Рэчыцы» адбылася класная гадзіна па тэме «Геральдыка Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць». Напярэдадні Дня Дзяржаўнага герба, Дзяржаўнага флага і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь (14 мая) і ў гонар 85-годдзя Гомельскай вобласці супрацоўнікі ўстановы «Занальны дзяржаўны архіў у г. Рэчыцы» расказалі вучням 2-х і 4-х класаў аб паходжанні і значэнні дзяржаўнай сімволікі, гярбоў і флагаў Гомельшчыны і яе населеных пунктаў. Завяршылася сустрэча займальнай віктарынай «У краіне «Сімволіка» па праверцы ведаў школьнікаў аб беларускай геральдыцы.