Аб правядзенні ўрока ў рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы-школе»

15 мая 2023 года ў рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы-школе» супрацоўнікі ўстановы «Занальны дзяржаўны архіў у г.Маладзечне» наведалі УА «Вілейскі дзяржаўны каледж». Для навучэнцаў групы 2-21 «Швачка. Цырульнік» быў праведзены ўрок-лекцыя з прэзентацыяй віртуальнай выставы на тэму «Генацыд беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Вілейка і Вілейскі раён», падрыхтаванай архівістам 2 кваліфікацыйнай катэгорыі аддзела выкарыстання дакументаў і ўкаранення аўтаматызаваных тэхналогій Адамовіч Наталляй Аляксандраўнай.

Перад прэзентацыяй выставы архівісты расказалі пра гісторыю сваёй установы, структуру, дакументы, якія знаходзяцца на захоўванні, а таксама адказалі на пытанні навучэнцаў.