Аб удзеле Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі ў рэспубліканскай акцыі «Мая сям’я – мая краіна»
15 мая 2023 г. калектыў Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі ўзяў актыўны ўдзел у рэспубліканскай акцыі «Мая сям’я – мая краіна», прымеркаванай да Дня сям’і. Да гэтага мерапрыемства ў НГА Беларусі было арганізавана кансультаванне грамадзян па пытаннях пошуку і месцаў знаходжання дакументаў генеалагічнага характару, а таксама алгарытму дзеянняў пры правядзенні самастойных даследаванняў па гісторыі сям’і. Асабісты прыём грамадзян па гэтай тэматыцы праводзілі намеснікі дырэктара Ірына Каўганава і Максім Макараў, а таксама загадчык чытальнай залы архіва Аксана Расказава. Па тэлефоннай сувязі кансультаванне грамадзян праводзіла в. а. загадчыка аддзела выкарыстання дакументаў і інфармацыі Вольга Каранькова.
У рамках мерапрыемстваў акцыі і святкавання Дня сям’і ў НГА Беларусі былі таксама праведзены заняткі па тэме «Пераемнасць пакаленняў у люстэрку архіўных дакументаў: генеалогія і сямейная гісторыя» для групы работнікаў цэнтральнага апарата Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь. У ходзе заняткаў М.Макараў распавёў гасцям пра гісторыю і фонды ўстановы, а вядучы навуковы супрацоўнік аддзела выкарыстання дакументаў і інфармацыі Уладзімір Дзянісаў правёў для наведвальнікаў экскурсію па архівасховішчах, дзе азнаёміў іх з шэрагам унікальных дакументаў, што зберагаюцца ў НГА Беларусі. Пасля гэтага І. Каўганава і намеснік загадчыка аддзела навукова-даследчай і публікацыйнай дзейнасці Яўген Глінскі прадэманстравалі работнікам Міністэрства ўзоры асноўных тыпаў крыніц генеалагічнага характару і падрабязна распавялі пра магчымасці правядзення даследавання ўласнага радаводу. Госці праявілі значную цікавасць да прадстаўленых дакументаў і матэрыялаў.
![]() |
1. У.М. Дзянісаў праводзіць экскурсію па архівасховішчах НГА Беларусі для работнікаў цэнтральнага апарата Міністэрства |
![]() |
2. У.М. Дзянісаў дэманструе работнікам цэнтральнага апарата Міністэрства самы старажытны дакумент са збораў НГА Беларусі |
![]() |
3. Г.М. Кутукова апавядае работнікам цэнтральнага апарата Міністэрства аб умовах захоўвання дакументаў у НГА Беларусі |
![]() |
4. І.І. Каўганава знаёміць работнікаў цэнтральнага апарата Міністэрства з дакументамі па генеалогіі |
![]() |
5. А.Я. Цвяткоў і работнікі цэнтральнага апарата Міністэрства пад час лекцыі і экскурсіі |
![]() |
6. Я.С. Глінскі знаёміць работнікаў цэнтральнага апарата Міністэрства з дакументамі па генеалогіі |
![]() |
7. Дакументы НГА Беларусі |