Дзень сям’і ў Дзяржаўным архіве Мінскай вобласці

15 мая 2023 года ў рамках рэспубліканскай акцыі «Мая сям’я – мая краіна», прымеркаванай да Дня сям’і, «Архівы-школе» і ў рамках мерапрыемстваў па рэалізацыі Пагаднення паміж Урадам Ленінградскай вобласці (Расійская Федэрацыя) і Мінскім абласным выканаўчым камітэтам (Рэспубліка Беларусь) аб супрацоўніцтве ў гандлёва-эканамічнай, навукова-тэхнічнай і сацыяльна-культурнай сферах на 2023-2024 гады, у Мінскай абласной бібліятэцы ім. А.С. Пушкіна адбылося адкрыццё гісторыка-дакументальнай выставы «Партрэт сям’і ў інтэр’еры часу».

Мэта правядзення дадзенага мерапрыемства — прыцягненне ўвагі грамадства да сям’і як важнейшага сацыяльнага інстытута, выхаванне дзяцей і моладзі ў сістэме традыцыйных каштоўнасцей, высокую маральнасць і патрыятызм, захаванне гістарычнай памяці народа.

Выстаўка падрыхтавана па дакументах Дзяржаўнага архіва Мінскай вобласці, а таксама выкарыстаны дакументы з Ленінградскага абласнога дзяржаўнага архіва ў г. Выбарзе.

Экспазіцыя складаецца з пяці блокаў, якія характарызуюць інстытут сям’і ў розныя гістарычныя перыяды. На выставачных вітрынах прадстаўлены дакументы, якія адлюстроўваюць станаўленне новай мадэлі сям’і пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 года і на ранніх этапах фарміравання савецкай дзяржавы, побыт людзей падчас Вялікай Айчыннай вайны і ў пасляваенны перыяд, дзяржаўная палітыка ў адносінах да сям’і і шлюбу, выхаванне дзяцей, святы, сямейныя традыцыі.

У час адкрыцця выстаўкі быў зачытаны прывітальны адрас Архіўнага ўпраўлення Ленінградскай вобласці, падпісаны начальнікам архіўнага ўпраўлення Саўчанка А.У. Таксама праведзена лекцыя па генеалогіі: як карыстацца архівамі, шукаць звесткі аб сям’і і якімі крыніцамі інфармацыі карыстацца. Падзяліўся гэтай інфармацыяй з прысутнымі генеалагіст Сяргей Андрыянаў.

Мерапрыемства асвятлялася ў СМІ.