Аб правядзенні работнікамі ўстановы «Занальны дзяржаўны архіў у г. Оршы» ў рамках акцыі «Архівы – школе» лекцыі на тэму «Гэта было нядаўна, гэта было даўно…»
11 мая 2023 года ў рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы-школе» і мерапрыемстваў, прысвечаных Году міру і стварэння, з навучэнцамі 8-га класа дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа № 7 г. Оршы» працаўнікамі архіва праведзена інфармацыйная гадзіна на тэму: «Гэта было нядаўна, гэта было даўно…», прысвечаная 35-годдзю з часу стварэння моладзева-пошукавага клуба «Русічы» ў г. Оршы.
У ходзе дадзенага мерапрыемства ўвазе дзяцей былі прадстаўлены дакументы, перададзеныя архіву кіраўніком клуба Шараем Рыгорам Сцяпанавічам: фатаграфіі, артыкулы, фотабуклеты аб дзейнасці клуба, загады, рашэнні вышэйстаячых арганізацый аб узнагароджанні, прысваенні званняў, дакументы па вышуку членаў сям’і воінаў загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай вайны, месцаў пахаванняў, удакладненню гістарычных фактаў і інш.