Сустрэча з начальнікам АДАІ Дзяржынскага РАУС
10 мая 2023 г. у рамках правядзення адзінага дня інфармавання ва ўстанове «Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакуменгтаў» прайшла сустрэча з начальнікам АДАІ падпалкоўнікама міліцыі Гардзевічам Андрэем Леанідавічам.
А.Л.Гардзевіч азнаёміў работнікаў архіва са статыстыкай дарожна-транспартных здарэнняў у Дзяржынскім раёне за 10 гадоў – з 2012 па 2022 гг. і пачатак 2023 г. Папярэдзіў аб адказнасці за невыкананне правілаў дарожнага руху, як з боку вадзіцеляў, так і з боку пешаходаў: кіраванне ў стане алкагольнага і наркатычнага ап’янення, кіраванне без правоў або перавышэнне хуткасці, пераход вуліцы ў неналежным месцы, адсутнасць флікераў у цёмны час сутак. Гутарка суправаджалася прыкладамі з практыкі.
Асобна была закранута тэма выкарыстання службовага транспарту. У канцы сустрэчы Андрэй Леанідавіч адказаў на пытанні работнікаў архіва аб выкарыстанні сучасных сродкаў індывідуальнай мабільнасці, у тым ліку і непаўналетнімі і аб стане дарожнага пакрыцця ў г. Дзяржынску.
На фота: Начальнік АДАІ Дзяржынскага РАУС падпалкоўнік міліцыі А.Л.Гардзевіч падчас сустрэчы з калектывам БДАКФФД (10 траўня 2023 г., Менская вобл., БДАКФФД)