«Дзень Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь і Дзяржаўнага флага Рэспублікі Беларусь»

11 мая 2023 г. Занальны дзяржаўны архіў у г. Кобрыне ў рамках акцыі «Архівы – школе» і Года міру і стварэння, напярэдадні Дня Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь і Дзяржаўнага флага Рэспублікі Беларусь наведалі вучні ДУА «Пачатковая школа № 10 г. Кобрына».

Для школьнікаў быў праведзены ўрок, прымеркаваны да Дня Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь і Дзяржаўнага флага Рэспублікі Беларусь.

Архівіст Ксенія Бушчук расказала пра гісторыю свята і дзяржаўныя сімвалы Рэспублікі Беларусь.

У рамках мерапрыемства была праведзена аглядная экскурсія па архіве, якая традыцыйна ўключала ў сябе кароткі экскурс у гісторыю і інфармацыю аб асноўных напрамках дзейнасці архіва, наведванне архівасховішча.