Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва запрашае на аўтарскую лекцыю «Род. Сям’я. Архівы»
Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва, у рамках рэспубліканскай акцыі «Мая сям’я – мая краіна», запрашае 13 мая на аўтарскую лекцыю Віктара Жыбуля «Род. Сям’я. Архівы», тэмай якой будуць генеалагічныя даследаванні сямейнага радаводу. На прыкладзе ўласных генеалагічных пошукаў у архівах Беларусі, вядучы навуковы супрацоўнік распавядзе, якім чынам кожны з нас можа правесці ўласныя даследаванні гісторыі сваёй сям’і, прасачыць сваяцкія сувязі і пераемнасць пакаленняў, распавядзе пра свае адкрыцці і знаходкі цікавых дакументаў. Спецыяліст архіва-музея падкажа, як арыентавацца ў генеалагічных крыніцах, даведніках, актах. На лекцыі будуць прадстаўлены ўнікальныя дакументы з фондаў архіва-музея, якія ілюструюць генеалагічныя сувязі вядомых творцаў літаратуры і мастацтва.
Запрашаем у чытальную залу архіва-музея. Пачатак а 14.00.