Удзел дырэктара ўстановы «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Гомельскай вобласці» ў адкрыцці фотадакументальнай выставы «Канвеер смерці. Лагеры савецкіх ваеннапалонных у акупаваным Гомелі»
Напярэдадні Дня Перамогі, 7 мая 2023 г., дырэктар установы «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Гомельскай вобласці» Абрамава Наталля Юр’еўна прыняла ўдзел у адкрыцці фотадакументальнай выставы «Канвеер смерці. Лагеры савецкіх ваеннапалонных у акупаваным Гомелі», якое прайшло ў галерэі Гомельскага палацава-паркавага ансамбля.
Фактах аб злачынствах нацыстаў у акупаваным Гомелі былі прысвечаны два папярэднія праекты. Гэта « Бывайце людзі…!», выстава, прысвечаная генацыду беларускага народа падчас Вялікай Айчыннай вайны. Другі праект – «Мы не рабы!», створаны па архіўных дакументальных сведчаннях грамадзян, сагнаных у гады Вялікай Айчыннай вайны ў Германію, Аўстрыю, Польшчу, Італію, Францыю для рабскай працы.
Выстава «Канвеер смерці. Лагеры савецкіх ваеннапалонных у акупаваным Гомелі» прысвечаны самым страшным і бесчалавечным падзеям у гісторыі акупаванага Гомеля-масаваму знішчэнню людзей у перасыльных лагерах для ваеннапалонных, якія размяшчаліся ў самым цэнтры горада і дзейнічалі з верасня 1941 па кастрычнік 1943 года. Арганізатары выставы: пракуратура Гомельскай вобласці, пракуратура горада Гомеля, дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці, Гомельскі палацава-паркавы ансамбль, Гомельскі абласны музей ваеннай славы.
Большасць прадстаўленых звестак дэманструюцца і публікуюцца ўпершыню. У напаўненні праекта ляглі фатаграфіі з прыватнай калекцыі Гомельскага гісторыка Юрыя Панкова, зробленыя акупантамі. У дадатку да здымкаў прадстаўлены ўнікальныя дакументы з дзяржаўнага архіва Гомельскай вобласці, Камітэта дзяржаўнай бяспекі і матэрыялы крымінальнай справы па факце генацыду беларускага насельніцтва.