У Беларускім навукова-даследчым інстытуце дакументазнаўства і архіўнай справы выдадзены «Перечень документов, образующихся в процессе деятельности госу-дарственных органов, иных организаций и индивидуальных предпринимателей по торговле, общественному питанию и бытовому обслуживанию населения, с указанием сроков хранения»
Пералік змяшчае назвы, віды і тэрміны захоўвання дакументаў, якія адлюстроўваюць дзейнасць арганізацый у сферы гандлю, грамадскага харчавання і бытавога абслугоўвання насельніцтва. Выданне забяспечана паказальнікам відаў і назваў дакументаў, уключаных у пералік, што аблягчае яго выкарыстанне пры пошуку неабходнай інфармацыі.
Прызначаны для выкарыстання ўсімі суб’ектамі гаспадарання пры вырашэнні задач па падрыхтоўцы наменклатур спраў, правядзенні экспертызы каштоўнасці дакументаў, іх адборы для перадачы на захоўванне і знішчэнне, апісанні, уліку, навукова-тэхнічнай апрацоўцы і інш.
Па пытаннях набыцця выдання неабходна звяртацца ў БелНДІДАС па адрасе: г. Мінск, вул. Крапоткіна, 55, каб. 15. Тэл./факс: 363-02-05. Таксама можна звяртацца па электронным адрасе: literatura@belniidad.by.
Кошт выдання без перасылкі – 28 руб. 80 кап., з перасылкай – 32 руб. 30 кап.
№ разліковага рахунку для набыцця: BY67 BLBB 3632 0100 1292 3000 1001 у ГАПЕРУ ААТ «Белінвестбанк» г. Мінска, код BLBBBY2X, УНП 100129230.