У Беларускім навукова-даследчым інстытуце дакументазнаўства і архіўнай справы выдадзены «Методы лабораторных исследований при решении проблем обеспечения микологической безопасности архивов»
Практычны дапаможнік «Методы лабораторных исследований при решении проблем обеспечения микологической безопасности архивов» змяшчае апісанні метадаў кантролю мікалагічнай бяспекі архіўных дакументаў і памяшканняў архівасховішчаў і прызначаны для спецыялістаў, якія выкарыстоўваюць мікрабіялагічныя метады даследаванняў. Прапанаваныя метады адаптаваны для архіўнай галіны, не патрабуюць дарагіх абсталявання і рэактываў, прайшлі паспяховую апрабацыю. Перавага аддаецца простым наглядным метадам, якія лёгка засвоіць і адназначна інтэрпрэтаваць. Яны могуць выкарыстоўвацца пры вырашэнні праблем мікабяспекі ў бібліятэках і музеях, дзе ўмовы захоўвання маюць шмат агульнага з архівамі. З мэтай аблягчэння разумення рэкамендацый тэкст дапоўнены фотаілюстрацыямі, дадзены тлумачэнні значэнняў выкарыстаных тэрмінаў.
Па пытаннях набыцця выдання неабходна звяртацца ў БелНДІДАС па адрасе: г. Мінск, вул. Крапоткіна, 55, каб. 15. Тэл./факс: 363-02-05. Таксама можна звяртацца па электронным адрасе: literatura@belniidad.by.
Кошт выдання без перасылкі – 11 руб. 49 кап., з перасылкай – 14 руб. 45 кап.
№ разліковага рахунку для набыцця: BY67 BLBB 3632 0100 1292 3000 1001 у ГАПЕРУ ААТ «Белінвестбанк» г. Мінска, код BLBBBY2X, УНП 100129230.
