Інфармацыя аб мерапрыемствах, праведзеных Занальным дзяржаўным архіў у г. Мазыры напярэдадні 78-й гадавіны Перамогі
Напярэдадні 78-й гадавіны Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне ва ўстанове «Занальны дзяржаўны архіў у г. Мазыры» былі праведзены наступныя мерапрыемствы:
4 траўня 2023 года ў фае архіва была арганізавана выстаўка архіўных дакументаў «Яны набліжалі Перамогу» (па ўспамінах удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны 1941-1945 гг.);
5 траўня ў межах рэспубліканскай акцыі «Беларусь памятае. Памятаем кожнага» супрацоўнікі дзяржаўнага архіва наведалі мемарыяльны комплекс «Курган славы» і ўсклалі кветкі да помніка блакаднікаў і абаронцаў Ленінграда і на брацкую магілу пахаваных воінаў Савецкай арміі і партызан Палескага партызанскага злучэння, якія загінулі пры вызваленні Мазыра ў 1944 годзе;
5 траўня ў рамках акцыі «Архівы – школе» на базе Мазырскай цэнтральнай раённай бібліятэкі ім. А.С. Пушкіна з навучэнцамі 6 «А» класа УА «Сярэдняя школа № 7 г. Мазыра» быў праведзены тэматычны ўрок на тэму: «Вачамі тых, хто быў у баі». Дзецям былі зачытаныя ўспаміны ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны з архіўнага фонду «Калекцыя дакументаў асабістага паходжання».