Удзел работнікаў установы «Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў» у мерапрыемствах у рамках акцыі «Архівы-школе» ў ДУА «Гімназія г.Дзяржынска»

5 мая на базе ДУА «Гімназія г.Дзяржынска» ў рамках мерапрыемстваў да Года міру і стварэння, і акцыі «Архівы – школе» адбыўся адкрыты ўрок па тэме «Вялікая Перамога ў фота – і кінахроніцы». Дакладчыкам ад установы «Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў» (далей – БДАКФФД) выступіў вядучы архівіст аддзела выкарыстання дакументаў і інфармацыі М.В.Гарэлік.

Выкарыстанне кіна-і фотахронікі пра перамогу ў Вялікай Айчыннай вайне і подзвіг народа з’яўляецца выдатным спосабам захавання гістарычнай памяці. На ўроку дзецям былі прадстаўлены фотаальбомы з калекцый А.М.Багамолава і В.І.Аркашава. У канцы мерапрыемства вучням быў паказаны фільм «Вызваленне Савецкай Беларусі» (2005 г.) з фондаў БДАКФФД, які праілюстраваў кадры, зробленыя на вызваленых беларускіх землях.

 

На фото:
Вядучы архівіст М.У.Гарэлік падчас правядзення ўрока-лекцыі ў ДУА «Гімназія г.Дзяржынска» для вучняў 5-х класаў