Аб правядзенні экскурсіі для вучняў прававога класа ДУА «Сярэдняя школа № 1 г.Баранавічы ім. С.І.Грыцаўца»

4 мая ў рамках акцыі «Архівы – школе» вучні прававога класа ДУА «Сярэдняя школа №1 г.Баранавічы ім. С.І.Грыцаўца» разам з работнікамі аддзела прымусовага выканання Баранавіцкага раёна і г.Баранавічы наведалі ўстанову «Занальны дзяржаўны архіў у г.Баранавічы».

Вучням былі прадстаўлены дакументы з фондаў архіва, якія датычацца гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. Сярод іх былі матэрыялы абласной камісіі садзейнічання ў працы надзвычайнай дзяржаўнай камісіі па расследаванні і ўстанаўленні злачынстваў нямецка-фашысцкіх захопнікаў і іх саўдзельнікаў, якія наглядна дэманструюць маштабы трагічных падзей таго часу і іх наступствы.

Напярэдадні Дня Перамогі вучням было пазнавальна і цікава зазірнуць у архіўныя дакументы і яшчэ больш даведацца пра той страшны перыяд у гісторыі нашай краіны.