Урачысты сход у Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь, прысвечаны 78-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне

5 мая 2023 г. у Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь у рамках мерапрыемстваў, прысвечаных святкаванню 78-й гадавіны Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне і рэспубліканскай акцыі «Беларусь памятае. Памятаем кожнага», адбыўся ўрачысты сход супрацоўнікаў архіва.

Архівісты падзяліліся ўспамінамі аб родных і блізкіх, якія былі ўдзельнікамі і сведкамі Вялікай Айчыннай вайны. Расказаныя імі гісторыі паказваюць неверагодную мужнасць і гераізм людзей, якія ў гады вайны баранілі сваю краіну і сям’ю, і адлюстроўваюць значнасць святкавання Дня Перамогі для кожнага жыхара Беларусі.

У рамках дадзенага мерапрыемства адбыўся прагляд дакументальнага фільма пра беларускую наступальную аперацыю «Баграціён» і ролю партызанскага руху ў агульнай барацьбе супраць нямецкіх захопнікаў.

У канцы ўрачыстага сходу намеснік дырэктара А.А.Стуканава павіншавала калектыў архіва з надыходзячым святам і пажадала шанаваць жыццё, суверэнітэт і мір на нашай зямлі.