Пра наведванне паказа ваенна-гістарычнай карціны «Крэпасць на Дзвіне»

У рамках Года міру і стварэння, напярэдадні Дня Перамогі 5 мая 2023 года супрацоўнікі ўстановы «Занальны дзяржаўны архіў у г.Полацку» наведалі паказ ваенна-гістарычнай карціны «Крэпасць на Дзвіне».

Фільм створаны творчым калектывам тэлекампаніі «Ваен ТБ» і распавядае аб абароне Полацка з 11-га па 20-е стагоддзе.

Аўтар сцэнарыя фільма «Крэпасць на Дзвіне» — уласны карэспандэнт тэлекампаніі, член ваенна-навуковага таварыства Леанід Дубаневіч. Рэжысёр-пастаноўшчык – Аляксандр Сысоеў. Аператар-пастаноўшчык – Аляксандр Пяткевіч.