Віртуальная выстава «Чакай мяне, і я вярнуся…», прымеркаваная да Дня Перамогі
Напярэдадні Дня Перамогі ўстанова «Занальны дзяржаўны архіў у г.Оршы» падрыхтавала віртуальную выставу «Чакай мяне, і я вярнуся…». У праекце выкарыстаны фатаграфіі і дакументы з сямейных архіваў работнікаў установы, а таксама звесткі і дакументы з інтэрнэт-рэсурсаў «Памяць народа», «Подзвіг народа» і абагульненай базы даных «Мемарыял».
Вялікая Айчынная вайна (1941-1945 гг.), небывалая па сваіх маштабах, самаадданай працы ў тыле, масаваму гераізму на палях бітваў, нягод і трагізму стала падзеяй, над якой не ўладны час, якая назаўжды застанецца ў памяці народнай.
І яе важнасць з кожным мінулым годам толькі ўсё больш узрастае – важнасць бяспрыкладнага подзвігу народа, вынікаў і ролі Перамогі ў кантэксце найноўшай гісторыі чалавецтва. Вялікая Айчынная вайна і наша Перамога ў ёй – гэта якраз тое самае «вялікае», што «бачыцца на адлегласці». Гэта час нагадаць усім і сабе таксама – мы ўмеем перамагаць!