Супрацоўнікі Беларускага навукова-даследчага цэнтра электроннай дакументацыі ўшанавалі памяць ахвяр нямецка-фашысцкіх захопнікаў

У межах рэспубліканскай акцыі «Беларусь памятае. Памятаем кожнага», напярэдадні святкавання 78-й гадавіны Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, супрацоўнікі БелНДЦЭД на чале з намеснікамі дырэктара Паплёўкай Андрэем Анатольевічам і Сігневіч Любоўю Мікалаеўнай усклалі кветкі да манумента на Брацкай магіле на 9-м кіламетры Маскоўскай шашы.

У гэтым месцы пахаваны трыццаць тысяч савецкіх ваеннапалонных, партызан і мірных жыхароў, закатаваных і расстраляных нямецка-фашысцкімі захопнікамі ў 1941-1943 гг.

Прысутныя ўшанавалі памяць загінуўшых людзей хвілінай маўчання.