Агульны збор калектыву ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі ў г.Гродна, прысвечаны Дню Перамогі

5 мая 2023 г., напярэдадні свята Дня Перамогі, у Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі ў г. Гродна быў праведзены агульны сход калектыву, прысвечаны гэтай падзеі.

Для супрацоўнікаў быў падрыхтаваны «Баявы лісток» пра архівістаў-удзельнікаў ВАВ і тылу з іх фатаграфіямі і ксеракопіямі асабіста напісаных ад рукі аўтабіяграфій, а таксама альбом пра ветэранаў архіва, іх баявы шлях. Былі размешчаны віншаванні супрацоўнікаў з Днём Перамогі ад адміністрацыі і прафкама архіва.

У гэты ж дзень архівісты прынялі ўдзел у акцыі «Беларусь памятае. Памятае кожнага». Удзельнікі акцыі ўшанавалі памяць, усклалі кветкі на магілы архівістаў-ветэранаў ВАВ на могілках г.Гродна, загадзя прыведзеные ў парадак.