4 мая 2023 года ў чытальнай зале ўстановы «Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці» адбыўся ўрачысты сход, які адкрыў шэраг мерапрыемстваў, прысвечаных 100-гадоваму юбілею з дня ўтварэння абласнога архіва
4 мая 2023 года ў чытальнай зале ўстановы «Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці» адбыўся ўрачысты сход, які адкрыў шэраг мерапрыемстваў, прысвечаных 100-гадоваму юбілею з дня ўтварэння абласнога архіва.
– Для нас год міру і стварэння – юбілейны! 100 гадоў мы працягваем захоўваць нашу гістарычную спадчыну, дзеля захавання будучыні, міру і дабрабыту ў нашай краіне. Выкарыстанне архіўных матэрыялаў сёння як ніколі садзейнічае патрыятызму і грамадзянскасці, адданасці і любові да Радзімы, – адзначыў ва ўступнай прамове намеснік дырэктара архіва Міцкевіч А.П.
Урачыстая імпрэза была падрыхтавана для ветэранаў архіўнай службы, людзей, якія стваралі добрую славу архіву, з’яўляліся настаўнікамі сённяшняга пакалення архівістаў, людзей, якія не падзялялі свой лёс і лёс архіва, укладвалі ў сваю працу сэрца і душу.
Запрошаныя ганаровыя госці падзяліліся ўспамінамі і абмяняліся ўражаннямі аб рабоце архіва цяпер, з вялікай цікавасцю ветэраны даведаліся аб праектах і новых дасягненнях дзяржархіва.
За шматгадовую, добрасумленную працу, высокі прафесіяналізм, вялікі асабісты ўклад у развіццё архіўнай справы падзякай абласнога архіва былі адзначаны: Фёдарава Валянціна Анатольеўна, Чарняўская Зінаіда Мікалаеўна і Алейнікава Марыя Адольфаўна.
– Вы былі і застаяцеся для нас своеасаблівым арыенцірам. Вырашаючы складаныя задачы, мы заўсёды звяртаемся да вашага вопыту, прытрымліваючыся тых правілаў, якія былі створаны вамі ў мінулыя гады, – адзначыў калектыў дзяржархіва.
Апроч цёплых слоў і падзякі, запрошаным гасцям былі ўручаны кветкі і памятныя падарункі.
Акрамя таго, падчас мерапрыемства была паказана прэзентацыя, падрыхтаваная да 100-годдзя архіва, а таксама падрыхтавана і прадэманстравана падборка фатаграфій супрацоўнікаў архіва ў розныя гады. Сустрэча прайшла ў цёплай і сяброўскай атмасферы.