Аб правядзенні супрацоўнікамі ўстановы «Дзяржаўны архіў Мінскай вобласці» напярэдадні Дня Перамогі цыкла ўрокаў памяці «Іх подзвіг жывы»!» у ДУА «Сярэдняя школа №108 г.Мінска» ў рамках акцыі «Архівы-школе»
4 мая 2023 года ў рамках акцыі «Архівы – школе» супрацоўнікі ўстановы «Дзяржаўны архіў Мінскай вобласці» правялі для навучэнцаў 4-х і 5-6-х класаў ДУА «Сярэдняя школа №108 г.Мінска» цыкл урокаў памяці «Іх подзвіг жывы»!».
Архівіст аддзела выкарыстання і публікацыі дакументаў Бабровіч К.А. пазнаёміла навучэнцаў з дакументальнымі матэрыяламі з фондаў Дзяржаўнага архіва Мінскай вобласці, якія адлюстроўваюць розныя этапы Вялікай Айчыннай вайны, подзвігі герояў таго крывавага часу і ўвекавечанне памяці загінуўшых у гады нямецка-фашысцкай акупацыі.
Таксама ў ходзе мерапрыемства школьнікам была прадстаўлена прэзентацыя «Пакуль памяць жывая», створаная на аснове дакументаў з «трафейных» фондаў, дакументаў партыйнага комплексу аб партызанскім і падпольным руху, а таксама дакументаў з калекцыі асабістых фондаў: мемуараў, лістоў і ўспамінаў удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны.